Нью-Ёрк
Нью-Ёрк (па-ангельску: New York) — штат на паўночным усходзе ЗША, на Атлянтычным узьбярэжжы, каля мяжы з Канадай, найбуйнейшы ў групе Сярэдне-Атлянтычных штатаў. У межах штата знаходзіцца найбуйнейшы горад, эканамічны і палітычны цэнтар краіны — Нью-Ёрк. У склад штата ўваходзіць таксама буйны востраў Лонг-Айлэнд. Плошча штата 141 тыс. км², зь іх больш 18 тыс. км² занятыя ўнутранымі водамі. Насельніцтва 18,9 млн чалавек (трэцяе месца пасьля Каліфорніі і Тэхаса) (2000), у тым ліку гарадзкога каля 85 %, больш 60 % жывуць у Нью-Ёрку. Адміністрацыйны цэнтар — Олбані. Буйныя гарады і асноўныя прамысловыя цэнтры: Нью-Ёрк, Бафала, Рочэстэр, Сайрэк'юз. Іншыя буйныя гарады: Ніягара-Фолз, Ютыка, Скенэктадзі, Бінгемтон, Трой.
wikiworld @ 06:27 Tags: Нью-Ёрк

digg it
del.icio.us