Manage your Blog

Create your blog now! Easy and Free


Геаграфія

Мяжуе на ўсходзе са штатамі Вэрмонт, Масачусэтс і Канэктыкут, на паўднёвым усходзе мае выхад да Атлантычнага акіяна, на поўдні мяжуе са штатамі Пэнсыльванія і Нью-Джэрзі, на захадзе мае выхад да азёр Эры і Антарыё і мяжуе з канадзкай правінцыяй Антарыё, на поўначы з правінцыяй Квэбэк.

Вялікая частка тэрыторыі штата занятая адгор'ямі Апалачаў, якія дасягаюць на паўночным усходзе, у гарах Адзірандак, вышыні 1628 м. На паўднёва-захадзе — бок Апалачскага плато вышынёй да 656 м (Алеганскія горы). На паўночным захадзе, у берагоў Антарыё, а таксама на Лонг-Айлэндзе — нізіны. Клімат умераны, вільготны. На паўднёвым усходзе мякчэйшы і вільготны клімат, у горах — кантынэнтальны. Сярэдне-месячныя тэмпэратуры ад 0-8 да 23 градусаў. Ападкаў 800—1000 мм у год. Каля 13 % плошчы займаюць рэкі і азёры. Галоўныя рэкі — Гудзон (звязаная з сыстэмай Вялікіх азёр), Махок, Свьвятога Лаўрына, Саскуэханна. Іглічныя і зьмяшаныя лясы.

wikiworld @ 06:27 Tags:

digg it | del.icio.us

No Comments »

Post a Comment


<a href> <em> <blockquote> <strong> <cite> <code> <ul> <li> <dl> <dt> <dd>